«Рускі свет» прайграе бензіну
1- 2.09.2026, 8:07
- 3,602
У расійскім грамадстве нарастае незадаволенасць з-за вайны супраць Украіны.
Вайна супраць Украіны становіцца ўсё менш папулярнай у РФ на фоне дэфіцыту бензіну і разбамбленых складаў Wildberries.
Пра гэта адкрыта ў сваім блогу піша ветэран так званай «СВА» папулярны Z-блогер Данііл Туленкаў, перадае Dialog.UA.
Ён апублікаваў відэа велізарнай чаргі аўтамабіляў каля адной з АЗС на трасе Перм — Екацярынбург, адзначыўшы, што там даволі нялсціва адгукаюцца пра ўлады РФ.
Больш за тое, паводле дадзеных Z-патрыёта, расіяне ўжо не жадаюць ні вайны, ні акупаваных украінскіх тэрыторый.
«Узровень незадаволенасці як мінімум становіцца адчувальным… Магу адказна заявіць, што крыюць матам у гэтай чарзе не нейкіх там (украінцаў — рэд.). Хто насамрэч ва ўсім гэтым вінаваты і хто нясе за ўсё гэта адказнасць, народ у глыбінцы ведае дакладна і без ваганняў… Ідзе вайна. А чаму яна ідзе? А (навішто — рэд.) яна ідзе? А каму яна патрэбная? І каму патрэбная ўся гэтая прыдалучаная трыбуха (акупаваныя тэрыторыі — рэд.) разам, дарэчы, з тымі ж самымі (украінцамі — рэд.), якія (разбіваюць — рэд.) НПЗ, калі ў Кунгуры і Екацярынбургу няма бензіну? Усе задаюць гэтыя і толькі гэтыя пытанні. Бо «рускі свет» не вытрымлівае элементарнай канкурэнцыі з найпрымітыўнейшымі рэчамі — бензінам і трусамі з WB», — напісаў Туленкаў.