26 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Уздой п'яная бяспраўніца пратараніла машыну ДАІ

8
Пад Уздой п'яная бяспраўніца пратараніла машыну ДАІ

У крыві жанчыны знайшлі 1,57 праміле алкаголю.

Ва Уздзенскім раёне п'яная бяспраўніца ўрэзалася ў Nissan і машыну ДАІ, якія стаялі на абочыне, паведамляе БелТА. ДТЗ адбылося напярэдадні а 19.35 на аўтадарозе Менск-Мікашэвічы.

Жанчына-кіроўца 1975 года нараджэння не справілася з кіраваннем аўтамабіля Merсedes і заехала ў прыпаркаваныя машыны.

У выніку кіроўца Nissan, які знаходзіўся каля машыны, атрымаў цялесныя пашкоджанні. Пасля аказання меддапамогі ён змог адправіцца дадому. Пры праверцы кіроўцы, што здзейсніла ДТЗ, стала вядома, што яна знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення - 1,57 праміле, а тэрмін дзеяння яе пасведчання мінуў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках