29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацкім універсітэце выкладчыкам патлумачылі, як сябе паводзіць

10
У Полацкім універсітэце выкладчыкам патлумачылі, як сябе паводзіць

Выкладчыкам «не рэкамендуецца выказваць крытыку ў дачыненні да ўніверсітэта і яго паслуг у Інтэрнэце».

У Полацкім дзяржаўным універсітэце (ПДУ) прынялі кодэкс карпаратыўнай этыкі. Дакумент апублікавалі на афіцыйным сайце ВНУ.

Кодэкс прызначаны для ўсіх супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта. У ім - некалькі раздзелаў, якія рэгламентуюць асноўныя сферы жыцця ВНУ.

У прыватнасці, у раздзеле «Стандарт знешняга выгляду» гаворыцца, што «адзенне і абутак павінны быць ахайнымі» і не дэманстраваць «вялікую ступень агалення цела».

У частцы «Прафілактыка карупцыі» гаворыцца, што студэнтам не варта дарыць выкладчыкам кветкі на іспытах: гэта адцягвае ад рабочай абстаноўкі. Акрамя таго, выкладчык на іспыце - службовая асоба, а значыць, на яго ў гэты момант распаўсюджваюцца патрабаванні антыкарупцыйнага заканадаўства. Букет можна ўручыць на ўрачыстасці пасля заканчэння ўніверсітэта.

Адказваць на ўваходныя тэлефонныя званкі выкладчык ці студэнт павінен «выразнай, добразычлівай прамовай» пасля другога, максімум трэцяга сігналу.

Ёсць і раздзел, прысвечаны стасункам у сацыяльных сетках. Калі на старонцы карыстальніка пазначана, што ён выкладчык ці студэнт ПДУ, то гэта ўжо не проста асабістая старонка, а старонка прадстаўніка ўніверсітэта. У інтэрнэце «не рэкамендуецца выказваць крытыку ў дачыненні да ўніверсітэта і яго паслуг». Нельга размяшчаць у сацыяльных медыя службовыя дакументы і змесціва экранаў рабочых манітораў супрацоўнікаў. «Не ўсе, што размяшчаецца ў інтэрнэце, можна выдаліць», - папярэджвае кодэкс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках