26 красавiка 2024, Пятніца, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Пуцін не прыехалі на форум у Давосе

43
Лукашэнка і Пуцін не прыехалі на форум у Давосе

У Швайцарыі пачаўся Сусветны эканамічны форум.

Адная з галоўных міжнародных падзей, якая праходзіць у Швайцарыі, традыцыйна выклікае цікавасць у палітыкаў і бізнэсоўцаў з усяго свету. У 2018 годзе з дакладамі на форуме выступяць многія сусветныя лідары - напрыклад, Дональд Трамп, Ангела Мэркель і Эмманюэль Макрон, піша gazetaby.com.

Чакаецца, што мерапрыемства дапаможа даць адказы на многія эканамічныя праблемы - як супрацьстаяць крызісным тэндэнцыям у эканоміцы ў варунках усё большай канкурэнцыі ў свеце. Акрамя таго, Давос традыцыйна стане пляцоўкай для прыцягнення маштабных інвестыцый у розныя краіны.

На гэтым фоне цікава, што Лукашэнка і Пуцін на мерапрыемства пастанавілі не ехаць. Прычым, апошні раз беларуская дэлегацыя высокага ўзроўню наведвала Давоскі форум у далёкім 1995 годзе.

Украінская дэлегацыя, наадварот, пастанавіла наведаць форум у поўным складзе - на чале з прэзідэнтам краіны Пятром Парашэнкам.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках