26 красавiка 2024, Пятніца, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні махляр адбіраў кватэры, а жыхароў перасяляў у глухія вёскі

3
У Гародні махляр адбіраў кватэры, а жыхароў перасяляў у глухія вёскі
Віктар Глінда

Следчыя прадаўжаюць шукаць пацярпелых.

52-гадовы Віктар Глінда абвінавачваецца ва ўчыненні махлярства, у тым ліку ў вялікіх і асабліва вялікіх сумах, піша kp.by.

Паводле звестак следства, ён купляў кватэры, дамы і зямельныя надзелы ў людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Ён пераафармляў іх на падстаўных асоб, а затым прадаваў завышаным коштам. Цікава, што прадаўцам нерухомасці ён грошай не даваў або даваў, але мала. А былых уладальнікаў перасяляў у аддаленыя вёскі Гарадзенскага раёна, альбо пакідаў іх зусім без жылля.

- Следства мае звесткі пра некалькі такіх фактах, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Раней Віктар Глінда быў судзімы за махлярства і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаныя з аналагічнымі дзеяннямі для завалодвання чужой нерухомасцю. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары. Следчыя далей шукаюць пацярпелых.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках