26 красавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ФСАН нагадалі пра ўнёскі ІП, адвакатам і натарыусам

9
У ФСАН нагадалі пра ўнёскі ІП, адвакатам і натарыусам
ФОТА З САЙТА SGPRESS.RU

За пратэрміноўку - штраф 222 рублі.

У фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва нагадваюць індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам пра дэдлайн выплаты страхавых узносаў за 2017 год. Апошні тэрмін выплаты - 1 сакавіка, паведамляе tut.by.

Так, за мінулы год мінімальная сума страхавога ўнёску складае 1113 рублёў.

Вызваляюцца ад абавязковай выплаты страхавых узносаў індывідуальныя прадпрымальнікі, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці: знаходзяцца ў працоўных стасунках; з'яўляюцца ўласнікамі маёмасці (удзельнікамі, сябрамі, заснавальнікамі) юрыдычных асоб і выконваюць функцыі кіраўнікоў гэтых юрыдычных асоб; з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій; маюць права на дапамогу ў доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў; атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі.

Вызваленыя ад абавязковай выплаты страхавых узносаў маюць права добраахвотна выплачваць страхавыя ўзносы на пенсiйнае i (або) сацыяльнае страхаванне. Перыяд добраахвотнай выплаты залiчваецца ў працоўны стаж і прымаецца пад увагу пры вылічэнні дапамог сацыяльнага страхавання.

Пры нявыплаце ў тэрмін абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду налічваецца пеня. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія парушылі тэрміны выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці, ім пагражае штраф сумаю 20% ад сумы абавязковых страхавых узносаў (1 113,00 × 20% = 222,60 руб.).

Нагадаем, Міністэрства працы падрыхтавала праект указа аб вызваленні індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прыпыняюць дзейнасць, ад абавязковай выплаты ўзносаў у ФСАН. Указам прадугледжаны перыяды, на якія ІП можа прыпыніць сваю дзейнасць і не плаціць унёскі ў ФСАН.

Нагадаем, адразу ж пасля прызначэння Ірыны Касцевіч міністаркай працы і сацыяльнай абароны індывідуальныя прадпрымальнікі звярнуліся да яе з просьбай перагледзець іх унёскі ў ФСАН. Так, грамадскае аб'яднанне «Перспектыва» накіравала ліст, у якім прасіла дазволіць ІП плаціць страхавыя ўзносы прапарцыйна адпрацаванаму часу. Гаворка ідзе пра тое, каб прадпрымальнік - плацельшчык адзінага падатку, у выпадку калі ён не працуе які-небудзь перыяд часу і не выплачвае за гэты перыяд адзіны падатак, і атрымаў права выплачваць за гэты перыяд узносы ў ФСАН на добраахвотнай аснове. Раней Ірына Касцевіч анансавала, што могуць вызваліць ад выплаты ўзносаў у ФСАН ІП, якія прыпынілі дзейнасць праз догляд за інвалідамі першай групы або састарэлымі роднымі, што маюць больш за 80 гадоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках