27 красавiка 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ хоча змяніць разлік тарыфаў на транзіт нафты праз Беларусь

4
РФ хоча змяніць разлік тарыфаў на транзіт нафты праз Беларусь

Расейскі бок прапануе прыняць новую методыку змянення тарыфаў на паслугі транспартавання нафты.

Расейскі бок прапануе прыняць новую методыку змяненняў тарыфаў на паслугі транспартавання нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі.

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.

«Беларускія калегі выйшлі да нас з прапановай індэксацыі 7,6%. На перамовах мы ім прапанавалі - 4%, як у нас [у Расеі]. Яны не пагадзіліся. Далей уступіла правіла методыкі, узгодненае абедзвюма бакамі: сярэднегадавы індэкс расейскай інфляцыі (3,7%) плюс 3 працэнтныя пункты роўна 6,7%. З гэтай лічбай давялося пагадзіцца», - сказаў Дзёмін (цытата ТАСС).

Пры гэтым ён прывёў меркаванне намесніка кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы (ФАС) Анатоля Галамолзіна, які падчас перамоў адзначыў, што існая методыка была распрацаваная пры інфляцыі блізу 10%, «і цяпер павінна быць прынятая новая методыка».

Сёння Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі заявіла, што з 1 лютага павышае тарыфы на транспартаванне нафты па сваёй тэрыторыі.

«Раней тарыфы, якія дзейнічалі на паслугі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» і ААТ «Полацктранснафта Дружба» па транспартаванню (транзіце) нафты праіндэксаваныя на 6,7%», гаварылася ў паведамленні прэс-службы МАРГ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках