26 красавiка 2024, Пятніца, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам заарандаваць дзвюхасабовы пакой у Варшаве за 9 еўраў

2
Як беларусам заарандаваць дзвюхасабовы пакой у Варшаве за 9 еўраў

Некалькі варыянтаў вельмі выгадных падарожжаў.

Citydog.by распавядае пра выгадныя падарожжы. Сёння здымаем дзвюхасабовы пакой у гатэлі за 9 еўраў, едзем у Рыгу за 5 або ляцім у Афіны за 20.

Танныя пакоі ў нядрэнных гатэлях Польшчы

Сетка гатэляў Ibis зладзіла акцыю з таннымі пакоямі. У многіх польскіх гатэлях сеткі дзвюхасабовы пакой прапаноўваюць за 9 еўраў. Без сняданку, праўда, але яго можна замовіць, даплаціўшы.

У акцыі ўдзельнічаюць дзевяць гатэляў. Два ў Варшаве, два ў Кракаве, два ва Уроцлаве і па адным у Катавіцэ, Торуні і Шчэціне.

З Менска ў Рыгу за 5 еўраў

Эстонская аўтобусная кампанія Lux Express пачала яшчэ адзін распродаж. Цяпер з Менска ў Рыгу можна з'езда за 5 еўраў. З Рыгі ў Менск - таксама. Праўда, у ланцужку ўдзельнічае зніжкавы купон, але гэта не вялікая праблема.

Распрадаваць квіткі ў сталіцу Латвіі і назад будуць да 28 лютага. З'ездзіць з імі можна з 1 лютага да 28 красавіка.

Купіць білет на сайце перавозніка можна пасля атрымання промакоду на «Сливках».

І яшчэ некаторыя асаблівасці акцыі:

Квіткі, набытыя на акцыі нельга вярнуць ці абмяняць.

На кожным рэйсе даступная абмежаваная колькасць квіткоў на акцыі.

Набыць квіток трэба як мінімум за 7 дзён да адпраўлення.

З Вільні ў Афіны за 20 еўраў (або за 10 еўраў)

Лоўкостэр Wizz Air таксама радуе. Яны прапануюць злятаць з Вільні ў Афіны за 19,99 еўраў, а калі вы ў клубе авіякампаніі - за 10 еўраў. Праўда, на палёт назад такіх павабных прапаноў няма. Гэта падстава альбо выдаткаваць больш грошай, альбо не вяртацца з Афін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках