26 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як развіць сілу волі

Навукоўцы распавялі, як развіць сілу волі

Экспэрты з Універсітэта Ілінойса правялі даследаванне.

Сакрэт жалезнай сілы волі грунтуецца на веры ў тое, што яе запас невычэрпны. Людзям, якія ўважаюць сілу волі за абмежаваны рэсурс, трэба час на аднаўленне, піша orthodox.od.ua.

А тыя, хто ўпэўнены ў яе неабмежаванасці, могуць выконваць складаныя задачы без перапынку. Гэта паказала новае даследаванне, праведзенае ва Універсітэце Ілінойса.

У даследаванні ўзялі ўдзел больш за 1100 амерыканцаў і 1600 еўрапейцаў. Добраахвотнікі прайшлі тэст, прызначаны для ацэнкі сілы волі.

Даследаванне паказала: амерыканцам часцей патрабаваліся перапынкі пасля актыўнай разумовай дзейнасці.

Еўрапейцы ж былі гатовыя адразу перайсці да наступнай складанай задачы.

Так, амерыканцы, у адрозненне ад еўрапейцаў, уважалі ўласную сілу волі за абмежаваны рэсурс. Навукоўцы падкрэсліваюць, што сілу волі можна развіць. Дастаткова проста паверыць у яе неабмежаванасць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках