Магнус Норман не будзе трэніраваць Арыну Сабаленку
1- 27.01.2018, 21:34
- 9,968
Вядомы ў свеце тэніса спецыяліст не плануе вяртацца да трэнерскай працы.
Інфармацыя аб тым, што Магнус Норман стаў асабістым трэнерам Арыны Сабаленкі, не адпавядае рэчаіснасці, піша "Прессбол".
Распаўсюджаная раней інфармацыя аб тым, што вядомы швэдскі спецыяліст Магнус Норман стаў трэнерам беларускі Арыны Сабаленкі, не адпавядае рэчаіснасці. Такім чынам СМІ інтэрпрэтавалі фота шведа і запіс у інстаграме Сабаленкі — "Best team".
У такім жа ключы допіс беларускі інтэрпрэтаваў тэнісіст Максім Мірны, які пажадаў Арыне поспехаў.
Напраўду Норман пасля расстання са швайцарскім тэнісістам Стэнам Ваўрынкам не плануе вяртацца да трэнерскай працы. Што да Сабаленкі, то яна проста заехала да яго ў тэнісную акадэмію патрэніравацца.
"Магнус Нормал сказаў мне, што Сабаленка на мінулым тыдні заязджала ў яго акадэмію ў Швэцыі патрэніравацца, аднак у яго няма планаў вяртацца да трэнерскай працы. Таксама ён сказаў камплімент ейнай гульні: "Цудоўная дзяўчына з велізарным арсеналам! Калі яна зможа даваць рады яму і правільна выбіраць удары, у яе ёсць шанец вырасці ў маіх вачах", — распавёў пра сваю гутарку са швэдам тэнісны аглядальнік "Нью-Ёрк Таймс" Крыстафэр Клэры.