15 лiпеня 2026, Серада, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студзень 2018: Пад Гародняй збіраюць грыбы, а пад Гомелем ловяць хрушчоў

7
Студзень 2018: Пад Гародняй збіраюць грыбы, а пад Гомелем ловяць хрушчоў

Анамаліі надвор'я падаюць усё новыя сюрпрызы.

Беларусы ахвотна карыстаюцца вынікамі занадта цёплай зімы. Гэта не тое ўжо вясна, не тое яшчэ восень. Хтосьці ўжо палюе на хрушчоў, хтосьці адпраўляецца па грыбы. Радасна паведамляюць пра здабычу. Напрыклад, Яўген Бадак з Гарадзенскай вобласці сцвярджае, што сабраў у Шчучынскім раёне першы сёлета годзе ўраджай лісічак. Але грыбных месцаў не выдае, толькі выхваляецца, піша onliner.by.

У паўднёвых абласцях краіны ўжо заварочаліся абуджаныя цяплом хрушчы-шатуны. Іх збітыя з панталыку апухлыя фізіяноміі публікуюць чытачы ў супольнасці светлагорскага тэлеканала «Ранак».

У лясах таксама зблыталіся ўсе календары. Яўген Бадак кажа, што ўжо не ўпершыню за гэтыя дні здолеў набраць лісічак пад вёскай Астрына. Апошнім разам хадзіў у лес 2 студзеня, прынёс грамаў 200. Выкарыстаў для піцы, кажа, на смак нармальныя.

- Гэта, вядома, яшчэ восеньскія грыбы, якія дажылі да студзеня. Новыя цяпер наўрад ці растуць. Ну і захаваліся толькі лісічкі, іншых грыбоў няма. Так што шукаць трэба там, дзе ўвосень не прайшлі іншыя грыбнікі, але гэта толькі для забавы. Наогул жа, думаю, лісічкі і ў іншыя зімы ёсць у лесе, гэта такі грыб, які доўга не псуецца. Але наўрад ці нехта пойдзе шукаць іх пад снегам з лапатай. А цяпер надвор'е падыходнае, пагуляць у лесе - адно задавальненне, - упэўнены мужчына.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках