Зяленскі паведаміў пра новыя кантакты з камандай Трампа
4- 30.08.2026, 21:30
Амерыка падзяляе многія ацэнкі Кіева адносна сітуацыі на фронце.
Украіна рыхтуецца да новага раўнду перамоваў з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сваім звароце.
«Разам з камандай мы рыхтуемся да новага раўнду перамоваў з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША. Заўтра будзе больш падрабязнасцяў», — сказаў украінскі лідар.
Паводле слоў Зяленскага, Кіеў робіць усё магчымае, каб вайна не заставалася адзіным варыянтам далейшага развіцця падзей.
Ён таксама падкрэсліў, што пазіцыі Украіны і ЗША па шэрагу ключавых пытанняў супадаюць.
«Важна, што Амерыка падзяляе многія нашы погляды на сітуацыю — на сітуацыю на фронце, на сітуацыю з ударамі. Трэба быць актыўнымі, і менавіта так, актыўна, мы і працуем — без выхадных», — заявіў Зяленскі.