21 лiпеня 2026, aўторак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Орбан: Вугоршчына і Польшча хочуць гуляць больш значную ролю ў ЕЗ

3
Віктар Орбан: Вугоршчына і Польшча хочуць гуляць больш значную ролю ў ЕЗ
Віктар Орбан

Вугоршчына і Польшча імкнуцца пашырыць свой уплыў у Еўрапейскім Звязе.

Пра гэта заявіў вугорскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан на сумеснай прэс-канферэнцыі са сваім польскім калегам Матэушам Маравецкім у Будапешце ў сераду, 3 студзеня. «Мы хочам выконваць больш значную ролю», - заявіў Орбан, кажучы пра месцы ў ЕЗ Вугоршчыны і Польшчы, у якіх, на яго думку, «ёсць бачанне будучыні Еўропы», паведамляе DW.

Маравецкі, у сваю чаргу, падчас свайго першага замежнага візіту у 2018 годзе адзначыў вялікае значэнне для Еўразвязу краін Вышаградскай чацвёркі (Вугоршчына, Польшча, Чэхія і Славакія). З ягоных слоў, гэтыя дзяржавы гатовыя спрыяць эканамічнаму росту і падтрыманню стабільнасці ўнутры ЕЗ. На маючым адбыцца абмеркаванні агульнаеўрапейскага бюджэту на наступныя 7 гадоў краіны Вышаградскай групы маюць намер бараніць адзіную пазіцыю, адзначыў Маравецкі.

«Правал міграцыйнай палітыкі ЕЗ»

Прэм'еры таксама закранулі тэму міграцыі, нагадаўшы, што Польшча і Вугоршчына, як і іншыя краіны Вышаградскай чацвёркі, выступаюць супраць квот на размеркаванне ўцекачоў унутры ЕЗ. Кіраўнік вугорскага ўрада, між іншым, заявіў пра «правал» міграцыйнай палітыкі Брусэля.

У 2015 годзе Брусэль зацвердзіў правілы пераразмеркавання ўцекачоў, каб, між іншым, аслабіць нагрузку на Грэцыю і Італію ў сувязі з плынню мігрантаў, што прыбываюць па Міжземным моры. У сярэдзіне снежня 2017 года ўдзельнікі саміту ЕЗ не здолелі дасягнуць прагрэсу ў гэтым пытанні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках