Кубак ФІБА: «Цмокі-Менск» падолелі вугорскі «Сальнок»
- 31.01.2018, 21:26
- 6,839
«Цмокі» ўпэўнена падолелі клуб з Вугоршчыны ў матчы асноўнага раўнда Кубка ФІБА - 86:61.
Нагадаем, у першым матчы «драконы» пацярпелі паразу (45:79). У заключным туры гэтага этапу менчукі прымуць «Морнар Бар». Паядынак пройдзе 7 лютага, паведамляе «Прессбол».
Цмокі-Менск - Сальнок - 86:61 (28:20, 19:15, 15:10, 24:16)
Цмокі: Саддлер (6 + 3 падб. + 6 пас.), Адамовіч (14 + 3 пасы), Трасцінецкі (2), Салаш (1 + 4 падб.), Мешчаракоў (7), Семянюк (4 + 5 падб.), Корж (5), Чараповіч (22 + 5 падб.), Кудраўцаў (5), Паляшчук (3 + 8 падб.), Кравіш (13), Грэй (4 + 4 падбіў.).
Група «К»: Морнар Бар - 7 (4), Цмокі - 7 (5), Баккен - 7 (4), Сальнок - 6 (5).
У плей-оф з квартэта выходзяць дзве найлепшыя каманды.