25 красавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У элітны клуб пад Менскам дазволены ўезд толькі на «Ферары» і «Бэнтлі»

68
У элітны клуб пад Менскам дазволены ўезд толькі на «Ферары» і «Бэнтлі»

Са слоў кіраўніка клуба, прыезд на «Жыгулях» пагражае штрафам.

Пры ўездзе на набярэжную Менскага мора (Заслаўскага вадасховішча) побач з элітным комплексам «Робінсан клаб», які належыць мільянеру Паўлу Тапузідзісу, усталяваны незвычайны дарожны знак, шыльда пад якім дае права на ўезд толькі вельмі дарагім аўтамабілям. Пералік 8 марак прыведзены на фотаздымку, піша nn.by.

Выглядае гэта як фэйк або жарт. Але кіраўнік «Робінсан Клаба» Сяргей Таранюк запэўнівае, што знак з таблічкай сапраўды ёсць, і ён нібыта нават узгадняўся з ДАІ.

«Калі вы прыедзеце да нас на вельмі сур'ёзным аўто, то мы яго прапусцім. Проста ўвесь спіс не ўлезе на знак, - патлумачыў Таранюк. - Але калі заедзе на «Жыгулях», то выклічам ДАІ, і вас аштрафуюць».

Журналісты пацікавіліся ў ДАІ, няўжо напраўду магла быць узгодненая такая недарэчнасць.

«Такі знак...скажам так, не па стандарту. Гэта, хутчэй, выдумка ўладальнікаў стаянкі. Да тых, хто прымацаваў тую шыльду, могуць узнікнуць пытанні аб яе законнасці, - паведамілі ў ДАІ Менскай вобласці. - У правілах дарожнага руху такой шыльды з пералікам VIP-аўтамабіляў не прадугледжана, таму паводле закона штрафаваць можна ўсіх, хто заехаў пад забараняльны знак. То бок, калі вы будзеце на «Жыгулях», то ДАІ вас можа аштрафаваць, але аштрафуюць, і калі вы ўедзеце на «Ферары».

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках