26 красавiка 2024, Пятніца, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абарачэнне раздробнага гандлю ў Нямеччыне дасягнула рэкорднага ўзроўню

3
Абарачэнне раздробнага гандлю ў Нямеччыне дасягнула рэкорднага ўзроўню

Такога магутнага прыросту ў Нямеччыне не было зафіксавана з 1994 года.

У 2017 годзе рост намінальнага прыбытку раздробнага гандлю ў Нямеччыне склаў 4,5-4,9 адсотка ў параўнанні з 2016-м годам. Гэта нашмат вышэй за прагнозы экспэртаў, паведамляе DW.

У 2017 годзе гандлёвае раздробнае абарачэнне ў Нямеччыне вырасла да рэкорднага ўзроўню. Паводле папярэдніх ацэнак, якія ўлічваюць звесткі за 11 месяцаў мінулага года, намінальны прыбытак раздробнага гандлю павялічыўся ў параўнанні з 2016 годам на 4,5-4,9 адсотка, паведаміла ў пятніцу, 5 студзеня, Федэральная статыстычная структура ў Вісбадэне.

Такога магутнага прыросту ў Нямеччыне не было зафіксавана з 1994 года. Ён нашмат перасягнуў прагнозы нямецкага Аб'яднання раздробнага гандлю (HDE), які прадугледжвае павелічэнне абарачэння ў аб'ёме трох адсоткаў.

Значна вырас гандаль праз інтэрнэт-крамы. Прырост абарачэння ў гэтай галіне меркавана складзе 9,6 адсотка.

Статыстыкі тлумачаць паляпшэнне спажывецкіх настрояў рэкорднай працоўнай занятасцю, ростам заробкаў і зніжэннем коштаў энэрганосьбітаў. Канчатковыя звесткі за ўвесь год статыстыкі пададуць 31 студзеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках