26 красавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Лондана шакаваў шыкоўны аўтакар Lamborghini

14
Жыхароў Лондана шакаваў шыкоўны аўтакар Lamborghini

У Лондане зафатаграфавалі аўтакар Lamborghini Huracan, пакрыты 1,3 мільёна крышталёў Свароўскі.

Аўтамабіль належыць дызайнерцы Дар'і Радзівонавай, піша Хроника.инфо.

Раней Радзівонавай належаў Mercedes-Benz CLS 350 папярэдняга пакалення, пакрыты адным мільёнам крышталёў Свароўскі.

Дэкорам аўтамабіля займаліся некалькі чалавек па 12 гадзін на дзень цягам двух месяцаў.

У выпадку з CLS на стразы разам з працай, са слоў Радзівонавай, было выдаткавана 35 000 фунтаў стэрлінгаў. Аўтамабіль быў прададзены на eBay за 154,6 тысячы фунтаў.

У колькі абышлася праца над Huracan, не ўдакладняецца.

Таксама ў Інстаграме Радзівонавай ёсць фатаграфіі Bentley Continental GT, часткова пакрытага стразамі. Так як нумары ў «Бэнтлі» і «Ламбо» аднолькавыя, магчыма, Continental таксама быў прададзены.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках