29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бязладдзе поўнае»

24
«Бязладдзе поўнае»

У адной з гаспадарак Быхаўскага раёна азімыя пасеялі ў неўзараную зямлю.

Зерне прарасло і, хутчэй за ўсё, загінула. Цяпер там давядзецца падлічваць страты - за выдаткаванае паліва і неатрыманне ўраджаю, паведамляе СТВ.

Зерне ляжыць на паверхні зямлі. Месцамі - купкамі. Гэта азімы трыцікале. Зерне ўжо прарослае, але пасля снежаньскіх маразоў, напэўна, загінула. Непрыбраная з палёў салома дапаўняе рэдкі для пачатку студзеня пейзаж. Вясной поле давядзецца перасяваць.

І такое поле тут не адзінае. На погляд, гаворка ідзе пра дзясяткі гектараў. Усе яны - у месцах, далёкіх ад шматлікіх вачэй, цэнтральных дарог. Побач - толькі лясы і маланаселеныя вёскі.

Работніца СПФ «Лудчыцы» Быхаўскага Райаграпрамтэхзабеспячэння Галіна Бабашка ўвосень хадзіла ў грыбы і бачыла, як тут засявалі палі.

- Лейка ходзіць па полі, рассыпае зерне. Усюды процьмва збожжа ляжыць. Раней жа такога не было. Я падышла да трактарыстаў, спытала. Яны адказалі: так ім сказаў дырэктар, сеем адпаведна з новай тэхналогіяй. Бязладдзе поўнае, - кажа жанчына.

Гэтыя землі належаць гаспадарцы «Лудчыцы». Работнікі запэўніваюць: тут не толькі праблемы з пад'ездам і электрычнасцю, але і з кармамі для кароў. Так што загінулы трыцікале відавочна не быў бы лішнім.

Загадчыца малочна-таварнай фермай «Чырвоны бераг» СПФ «Лудчыцы» Быхаўскага Райаграпрамтэхзабеспячэння Ірына Трышч паказвае, чым кормяць жывёлу:

- Гэта сумесь сіласу з сенажом. Кармы нядобрай якасці. Ад іх ні прыбаўленняў, ні надояў ніякіх. Цяпер не было некалькі дзён паліва, не маглі вывезці, таму ён счарнеў. Але на паперах мы кормім добрымі кармамі, добрай мукой. З Лудчыц мне адпраўляюць 3 тоны корму на паперы, а напраўду там тона.

А далей замкнёнае кола: кармоў няма, надояў - таксама. Шэсць літраў малака на дзень ад каровы - сумная лічба. А ў выніку нізкія паказчыкі адбіваюцца на заробках. Работнікі ўсе беды звязваюць з безгаспадарчасцю.

Аляксандр Каравацкі кіруе праблемнай гаспадаркай больш за год, але асаблівых поспехаў пакуль няма. А сітуацыю з загінулымі зімавымі звязвае з вонкавымі фактарамі:

- Будзе створаная камісія. Праедзем, паглядзім, колькі там дакладна збожжа страцілі. Тут асаблівасць у сеялцы, якой мы сеялі, бо тэрміны былі досыць сціснутыя. Тут больш адыгралі ролю варункі надвор'я, бо зямля была вельмі цяжкая.

На днях у гаспадарцы пачалі праверку супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнай злачыннасцю.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках