15 жнiўня 2026, Субота, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілец са сваёй кішэні даплаціў €10 мільёнаў, каб перайсці ў «Барселону»

3
Бразілец са сваёй кішэні даплаціў €10 мільёнаў, каб перайсці ў «Барселону»
ФІЛІПІ КАЎТЫНЬЮ

Паўабаронца Філіпе Каўтынью перайшоў з «Ліверпуля» ў «Барселону» за 160 мільёнаў еўраў.

Бразільскі паўабаронца Філіпе Коўтынью, за 160 мільёнаў еўраў перабраўся з «Ліверпуля» ў «Барселону», са сваёй кішэні дадаў 10 мільёнаў еўраў у кошт аплаты рэкорднага для «Барселоны» трансферу, паведамляе Football.ua са спасылкай на Mundo Deportivo.

Пераход у «Барселону» быў даўняй марай для Каўтынью. Бразілец яшчэ мінулым летам разлічваў перабрацца ў Каталонію, але ўгода адбылася толькі цяпер. Прычым перамовы пра трансфер выйшлі на фінішную прамую як раз пасля таго, як футбаліст сам наважыў кампенсаваць частку сумы.

Тэрмін кантракту з «Барселонай» складзе на 5,5 гадоў, а адступныя за пераход Каўтынью ў іншы клуб прапісаны сумаю 400 мільёнаў еўраў.

Раней паведамлялася, што каталонскі клуб заплаціць за гульца зборнай Бразіліі 120 мільёнаў еўраў, яшчэ 40 мільёнаў прадугледжаны ў якасці бонусаў.

Трансфер Каўтынью з «Ліверпуля» ў «Барселону» рэкордны для ангельскага футбола і трэці ў гісторыі сусветнага - услед за пераходамі Неймара (з «Барселоны» ў «ПСЖ» за 222 мільёны еўраў) і Кіліана Мбапе (з «Манака» ў «ПСЖ» за 180 мільёнаў).

25-гадовы Каўтынью - выхаванец бразільскага клуба «Васка да Гама». У 2010 годзе ён перабраўся ў міланскі «Інтэр». Там Філіпе разгуляцца не ўдалося, і ў 2013 годзе ён перайшоў у «Ліверпуль».

З 2010 года паўабаронца выступае за нацыянальную каманду Бразіліі. Усяго ён правёў за каманду 25 матчаў і забіў 7 мячоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках