19 траўня 2024, Нядзеля, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗы адолелі блізу 40 экіпажаў у дзюнах «Дакара»

13
МАЗы адолелі блізу 40 экіпажаў у дзюнах «Дакара»

Беларускія экіпажы шчасна пераадолелі першы этап ралі-рэйду «Дакар».

МАЗ Сяргея Вязовіча паказаў на 31-кіламетровым пралогу шосты час, пакінуўшы ззаду блізу 40 гоначных грузавікоў.

Юбілейны «Дакар» стартаваў у Перу. Пасля подыўма ў Ліме гоншчыкі перамясціліся ў прыбярэжны горад Піска, на ўскраіне якога іх чакаў невялікі хуткасны ўчастак. Для пралогу арганізатары ралі выбралі далёка не самую простую пясчаную трасу з дзюнамі. Зрэшты, якіх-небудзь складанасцяў у беларусаў яна не выклікала - усе МАЗы прайшлі этап на добрай хуткасці і без здарэнняў, паведамляе tut.by.

«Спецучастак быў гоншчыкам знаёмым. Справа ў тым, што яго ўжо «скаралі» ў 2013 годзе, толькі ў іншым накірунку. Беларускія экіпажы пераадолелі маршрут гладка, практычна ў адным тэмпе, - распавялі ў velcom, якi забяспечвае бясплатную мабільную сувязь з камандай. - Траса з выдмамі дазволіла «ўкаціцца ў гонку», лёгкага пачатку ніхто і не чакаў. Прычым на невялікім спецучастку беларусы здолелі абагнаць іншыя экіпажы. Асабліва ў гэтым атрымаў поспех Аляксей Вішнеўскі, які абышоў Renault і Scania».

МАЗ Сяргея Вязовіча пераадолеў спецучастак за 27 хвілін, заняўшы шостае месца ў турнірнай табліцы. Ад пераможцы этапу - чэха Алеша Лапрайса - беларускі экіпаж адстаў амаль на 2 хвіліны. На хвіліну больш правёў на трасе Аляксей Вішнеўскі, які прыехаў дзясятым. Радком ніжэй фінішаваў Аляксандр Васілеўскі з адставаннем ад лідара ў 3 хвіліны.

Другі этап пройдзе ў ваколіцах Піска. Пасля кароткага ліязона экіпажам трэба пераадолець на час спецучастак працягласцю 267 км. Сярод асноўных перашкодаў - небяспечныя каньёны і падступныя выдмы.

Беларускія гоншчыкі выступаюць у «Дакары» сёмым разам. Асноўная мэта - увайсці ў лік наймацнейшых экіпажаў паводле вынікаў ралі ў заліку грузавікоў. «Дакар 2018» праходзіць па тэрыторыі трох краін - Перу, Балівіі і Аргенціны. Працягласць толькі хуткасных участкаў складае 3,5 тысячы км, прычым істотная частка маршруту прыпадае на высакагор'е. Завершыцца гонка 20 студзеня ў аргенцінскай Кардобе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках