2 верасня 2026, Серада, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будзе патоп?

6
Будзе патоп?

Калі Днепр не спыніць рост, то ён ужо хутка выйдзе з берагоў.

Пачаўся другі месяц каляндарнай зімы, а галоўная рака Воршы не спыняе свой анамальны рост. Прычым лёдам рака так і не пакрылася, і калі так прадоўжыцца і далей, то вясной прыдняпроўскія будынкі могуць трапіць у сур'ёзныя непрыемнасці, піша orsha.eu.

Ужо сёння каля парку "Казачная краіна" падтопленыя прыбярэжныя дарогі, амаль цалкам затоплены гарадскі пляж, а каля Гарадзішча ў вадзе апынуліся ўсе дрэвы. Раней мы ўжо пісалі, што ў апошні дзень года рака падскочыла адразу на 65 сантыметраў, 1 студзеня Днепр вырас яшчэ на 35 сантыметраў, і потым два дні ўзровень вады трохі падаў. Але пасля кароткага перапынку Днепр аднавіў рост: 4-га студзеня рака паднялася на 4 сантыметры, 5-га на 7, 6-га на 6 сантыметраў, і на праваслаўнае Раство паднялася яшчэ на 4 сантыметры.

Праўда, прагнозы надвор'я надаюць трохі аптымізму: на гэтым тыдні тэмпература ў Оршы трохі паменшыцца, і, магчыма, вада стане паступова замярзаць, што спыніць яе рост. Белгідраметэацэнтр прагназуе ўдзень у панядзелак тэмпературу ў раёне блізу 0 градусаў. А ўночы да -4 градусаў. Тое самае будзе і ў аўторак. У сераду тэмпература ўдзень стане яшчэ больш нізкай: да 3 градусаў. 11 і 12 студзеня ранішняя тэмпература будзе дасягаць -6 і -7 градусаў, а ў ноч з пятніцы на суботу можа апусціцца і да 9 марозу.

Яшчэ адна ўмова, дзякуючы якой Днепр можа спыніць рост – адсутнасць ападкаў у рэгіёне. Толькі на сёння – 7 студзеня – сіноптыкі гавораць пра магчымы мокры снег. У астатнім цягам тыдня будзе бясснежна акрамя ночы 12 студзеня, калі магчымы невялікі снег і невялікая мяцеліца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках