2 верасня 2026, Серада, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура назвала забойства журналіста ў Славаччыне заказным

Пракуратура назвала забойства журналіста ў Славаччыне заказным

За забойства журналіста Яна Куціяка выканаўцу заплацілі 70 тысяч еўраў.

Забойства журналіста Яна Куціяка было заказным, заявілі ў пракуратуры Славаччыны ў панядзелак, 1 кастрычніка. Заказчык заплаціў за яго 70 тысяч еўраў, з іх 50 - гатоўкай, а астатнія ў выглядзе «прабачэння пазыкі» выканаўцу, піша DW.

Грошы меркаванаму выканаўцу злачынства - Томашу С. дала 44-гадовая прадпрымальніца Алена Ж., кажуць пракуроры, але іх паходжанне яны не ўдакладняюць. Адвакат сям'і Куціяка Даніэль Ліпсіц заяўляў, што жанчына, хутчэй, выконвала функцыі пасярэдніцы.

Пракуратура Славаччыны зыходзіць з таго, што ўсе чатыры раней затрыманыя паводле гэтай справы датычныя да злачынства, суд адправіў іх пад арышт. У іх, дарэчы, была канфіскаваная зброя, якая супадае з той, якой было ўчыненае забойства.

Марціна Куснірава «выявілася не ў той час не ў тым месцы»

Прадстаўнікі пракуратуры пакуль адмаўляюцца каментаваць магчымую датычнасць да злачынства прадстаўнікоў албанскай ці італійскай мафій, а таксама версію пра тое, што Алёна Ж. была проста пасярэдніцаю. Яны спасылаюцца на тое, што гэта можа пашкодзіць следству. Забіваць нявесту Куціяка Марціну Кусніраву злачынцы, паводле звестак пракуратуры, не збіраліся, але яна «патрапіла не ў той час не ў тое месца».

Ян Куціяк і ягоная нявеста былі застрэленыя 25 лютага 2018 гадоў ва ўласным доме ў 65 кіламетрах на ўсход ад Браціславы. У апошнім матэрыяле, над якім Куціяк працаваў перад смерцю, ён расследаваў сувязі набліжаных прэм'ер-міністра Славаччыны Роберта Фіцо з італійскімі прадпрымальнікамі, якія, у сваю чаргу, былі звязаныя з мафіяй.

Гэта забойства выклікала пратэсты ў краіне, пасля якіх у адстаўку сышлі кіраўнік урада Славаччыны, два ягоныя памочнікі, кіраўнік МУС, шэф паліцыі, а таксама міністр культуры Марэк Мадарыч, які фармальна курыраваў журналістаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках