25 красавiка 2024, Чацвер, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Беларуская салідарнасць у дзеянні

12
Відэафакт: Беларуская салідарнасць у дзеянні

Пасля мітынгу ў Берасці людзі самі пайшлі да аўтазака - спытаць, ці будуць іх затрымліваць.

Пасля мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці людзі пайшлі да аўтазака спытаць, ці будуць затрымліваць ізноў іх актывістаў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, ці дашлюць позву, паведамляе «Радыё Свабода».

Супрацоўнікі АМАП завялі блогераў у аўтазак, а потым выйшлі і прыхапілі яшчэ і Мікалая Статкевіча. Пратэстоўцы пайшлі ў Ленінскі РАУС маральна падтрымаць затрыманых. Па дарозе міліцыянты затрымалі яшчэ некалькі чалавек. Са слоў праваабаронцаў, колькасць затрыманых пасля мітынгу ў Берасці дасягае больш за 10 чалавек.

Такім чынам беларускія актывісты пераймаюць досвед польскага дэмакратычнага руху 1980-х гадоў «Салідарнасць». Тады падчас акцый пратэсту маладыя апазіцыянеры самі беглі да машын для затрыманых і займалі там месцы, а супрацоўнікам сіл правапарадку даводзілася іх адтуль выганяць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках