6 траўня 2024, панядзелак, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча арыштавалі на пяць дзён

13
Мікалая Статкевіча арыштавалі на пяць дзён
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Іншых пратэстоўцаў супраць акумулятарнага завода ў Берасці аштрафавалі.

У Ленінскім судзе Берасця пачынаюцца суды над удзельнікамі акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу, якая прайшла на цэнтральнай плошчы гораду 14 кастрычніка.

Вядома, што ноч у ізалятары правялі палітык Мікалай Статкевіч, блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў, яшчэ некалькі чалавек, затрыманых падчас акцыі. Не выйшаў з пастарунку і праваабаронца Раман Кісляк, якога выклікалі позвай у міліцыю, паведамляе «Радыё Свабода».

Алег Вялаў, якога затрымалі 14 кастрычніка каля Ленінскага РАУС, заявіў хадайніцтва аб адвакаце, суд перанеслі на 16 кастрычніка.

Рамана Кісьляка хуткая дапамога завезла зь Ленінскага РАУС у лякарню, у яго ўзняўся ціск. Ён быў затрыманы пасля таго, як прыйшоў 14 кастрычніка ў Ленінскі РАУС па позве. Ноч правёў у пастарунку. Праваабаронца паведаміў Свабодзе, што яму ўручылі позву ў суд на 18 кастрычніка, будуць судзіць за ўдзел у акцыі, якая адбылася ўчора. Цяпер ён праходзіць абследаванне ў лякарні.

Дзмітрыя Андрасюка пакаралі штрафам у 40 базавых велічынь (980 рублёў)

На 10 базавых велічынь (245 рублёў) аштрафаваныя:

Віталь Казак,

Уладзімір Казлоўскі,

Уладзімір Мароз,

Рыгор Пагарцаў,

Андрэй Сліж.

Пенсіянерку Людмілу Карчэўскую асудзілі на 5 базавых велічынь штрафу (122 рублі 50 капеек).

Увечары адным з апошніх асудзілі Мікалая Статкевіча - яго асудзілі на 5 дзён арышту

Суды над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым перанеслі на 16 кастрычніка, яны падалі хадайніцтвы, каб ім далі час для ўкладання дамоў з адвакатамі.

Акцыі праціўнікаў акумулятарнага завода праходзяць у Берасці кожную нядзелю некалькі месяцаў. Звычайна яны праходзяць ціха, без лозунгаў і транспарантаў. Аднак на працягу двух апошніх тыдняў некаторых удзельнікаў затрымлівалі і судзілі.

Нагадаем, учора пасля мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці людзі пайшлі да аўтазака спытаць, ці будуць затрымліваць ізноў іх актывістаў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, ці дашлюць позву.

Супрацоўнікі АМАП завялі блогераў у аўтазак, а потым выйшлі і прыхапілі яшчэ і Мікалая Статкевіча. Пратэстоўцы пайшлі ў Ленінскі РАУС маральна падтрымаць затрыманых. Па дарозе міліцыянты затрымалі яшчэ некалькі чалавек. Са слоў праваабаронцаў, колькасць затрыманых пасля мітынгу ў Берасці дасягнула больш за 10 чалавек.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках