19 сакавiка 2024, aўторак, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Чахольскі: Наша пазіцыя па Курапатах была засведчана: гэтага рабіць нельга

Алесь Чахольскі: Наша пазіцыя па Курапатах была засведчана: гэтага рабіць нельга

Улады не ўлічваюць меркаванні грамадскасці адносна будаўніцтва новага помніку на тэрыторыі мемарыялу.

Будаўнічыя працы ў мемарыяле ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў Курапаты працягваюцца. А гэта значыць, што ўлады не ўлічваюць меркаванні грамадскасці адносна будаўніцтва новага помніку на тэрыторыі мемарыялу, – кажа «Радыё Рацыя» адказны сакратар управы Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ, кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу Курапаты Алесь Чахольскі:

– Мы прысутнічаем тут пры чарговай спробе ўладаў улезці ў мемарыял, а за гэтым стаіць яго знішчэнне. Нараніцу тут была шырокая нарада, былі прадстаўнікі і мінкульта, і ўладаў, і заказчыкі – афіцыйныя прафсаюзы, і Баразна быў, кіраўнік мастацкай рады. Наша пазіцыя была засведчана. Усё было сказана, што гэтага нельга рабіць.

Аўтары гэтага памятнага знака самі прапанавалі паставіць яго не на пагорку, а каля межаў мемарыялу. Па словах Алеся Чахольскага, ён раней і сам вылучаў падобную прапанову. І нішто не перашкаджае гэта зрабіць. Але пакуль падрыхтоўчыя працы па ўсталяванню памятнага знаку ў цэнтры мемарыялу працягваюцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках