27 красавiка 2024, Субота, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Знікненне журналіста Хашкаджы звязана з прынцам Саудаўскай Арабіі

NYT: Знікненне журналіста Хашкаджы звязана з прынцам Саудаўскай Арабіі
Фота: AFP 2018, Ozan Kose

Адзін з падазраваных часта суправаджаў саудаўскага прынца.

Пяцёра чалавек, якіх турэцкая паліцыя вызначыла як падазраваных у справе аб знікненні журналіста Джамаля Хашкаджы, звязаныя з наследным прынцам Саудаўскай Арабіі Мухамедам бэн Сальманам Аль Сауд, паведамляе The New York Times.

З інфармацыі выдання, адзін з падазраваных, устаноўленых турэцкай стараной, часта суправаджаў саудаўскага прынца.

Са звестак выдання, гаворка ідзе пра чалавека на імя Махер Абдулазіз Мутрэб. Ён, піша NYT, быў дыпламатам, прызначаным на службу ў амбасаду Саудаўскай Арабіі ў Лондане ў 2007 годзе. Ён шмат падарожнічаў з наследным прынцам, як мяркуецца, у якасці целаахоўніка.

Яшчэ трое падазраваных звязаныя са службай бяспекі саудаўскага прынца, а пяты падазраваны з'яўляецца судовым лекарам і займае кіроўныя пасады ў міністэрстве ўнутраных спраў каралеўства і медыцынскіх установах.

Акрамя таго, са звестак выдання, прынамсі дзевяць з 15 падазраваных, выяўленых турэцкай паліцыяй, працавалі ў саудаўскіх службах бяспекі, вайсковых структурах або іншых міністэрствах.

Нагадаем, Джамаль Хашкаджы прапаў без вестак 2 кастрычніка пасля візіту ў консульства Саудаўскай Арабіі, дзе ён меў намер атрымаць неабходныя для ўкладання шлюбу дакументы. Паліцыя Турцыі заявіла, што журналіста, магчыма, забілі ў будынку консульства. Саудаўскія чыноўнікі адкінулі абвінавачванні і заявілі, што Хашкаджы самастойна пакінуў консульства.

Турэцкая праўладная газета Sabah апублікавала фатаграфіі меркаваных удзельнікаў "атрада забойцаў", якія, магчыма, датычныя да знікнення саудаўскага журналіста. Іх твары атрымалася выявіць дзякуючы здымкам, зробленым камерамі відэаназірання ў аэрапорце і гатэлях, дзе яны спыніліся.

Фота: Sabah
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках