27 красавiка 2024, Субота, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«РПЦ паводзіць сябе на тэрыторыі Беларусі як расейскі агент»

13
«РПЦ паводзіць сябе на тэрыторыі Беларусі як расейскі агент»

У Менску разглядалася найперш палітычнае пытанне, а не багаслоўскае.

Дзе цяпер можна маліцца, а дзе не? У якіх храмах можна ўдзельнічаць у набажэнствах, а за якія будзе пакаранне? Простаму беларусу не так проста разабрацца ў гэтым пытанні, паведамляе «Белсат».

«У праваслаўных храмах Канстанцінопальскага Патрыярхату нельга будзе прычашчацца. За гэта можа быць толькі духоўная санкцыя. Той, хто, маючы свядомасць, што няма эўхарыстачнай еднасці з іншай царквой прымае Прычасце, гэта лічыцца грахом. […] Я глыбока перакананы, што будзе ўнутры пэўнае абмеркаванне, і гэта ў доўгатэрміновай перспектыве хутчэй за ўсё ўзмоцніць аўтакефальныя настроі ўнутры беларускага праваслаўя…», - кажа палітолаг Пётр Рудкоўскі.

Метадолаг Уладзімір Мацкевіч высвятляе палітычныя аспекты рэлігійнага расколу.

Наколькі ўчорашняя пастанова Маскоўскага Патрыярхату б’е па пазіцыі Менска як незаангажаванай пляцоўкі для перамоў?

«Вы маеце рацыю, што гэта ў першую чаргу палітычнае пытанне, а не тэалагічнае. Гэта палітыка. Уявіце сабе, што на тэрыторыю Беларусі заяўляюць правы два суб’екты міжнароднага права: РПЦ і беларуская дзяржава. Як вы думаеце, ці можна пазбегнуць канфлікту, калі ёсць такія прэтэндэнты на адно і тое ж? Гэты канфлікт будзе разгортвацца далей. І паколькі РПЦ знаходзіцца па традыцыях праваслаўя ў сімфоніі з кіраўніцтвам Расейскай дзяржавы, то яна паводзіць сябе тут, на тэрыторыі Беларусі, як расейскі агент…»

Больш глядзіце ў відэасюжэце.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках