27 красавiка 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Берасці з'явіўся заклік ад сапраўднага беларускага «бацькі»

16
Фотафакт: У Берасці з'явіўся заклік ад сапраўднага беларускага «бацькі»

У цэнтры горада з'явілася сцяна генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

У цэнтры Берасця з'явіліся графіці з выявай беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Побач - ягоны верш-заклік, напісаны генералам амаль 100 гадоў таму, паведамляе чытач сайта Сharter97.org.

Булак-Балаховіч быў выбітным дзеячам беларускага вызвольнага руху першай паловы 20 стагоддзя.

У юнацтве Булак-Балаховіч чатыры гады вучыўся на агранома ў Бельмонтах, затым некаторы час працаваў бухгалтарам, а ў 1904 годзе стаў кіраўнікам маёнтка графа Плятэра ў Дзісенскім павеце Віленскай губерні. У мясцовага насельніцтва Булак-Балаховіч карыстаўся рэпутацыяй народнага заступніка, бо часта выступаў арбітрам у спрэчках паміж сялянамі і памешчыкам. З тых часоў ён і атрымаў мянушку «бацька». Характару Булак-Балаховіча цалкам адпавядала і першая частка ягонага прозвішча: «Булак» - гэта мянушка, якая стала часткай прозвішча, якое азначае «чалавека, якога вецер носіць».

Стварыўшы сваё войска, ён стаў на абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта ў Берасці ён сфармаваў сваё войска і рушыў у знакаміты вызваленчы паход супраць бальшавікоў. Словы ягонага верша, напісанага па-беларуску і для беларусаў, актуальныя і сёння: трэба быць пільнымі і гатовымі стаць на абарону Радзімы.

ПОКЛІЧ БАЦЬКІ

Праз цёмныя хмары на чуждай старонцэ

Зірнула на нас цёпла-роднае сонцэ,

I гоман пачуў я з радной стараны:

«Свабода калоціцца ў нашэ ваконцэ,

За бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!»

Сынкі! А мы штожа!

Нам будзе нягожа,

Каб мы не пайшлі на падмогу!

Сьмялей, не аглядайцесь,

Хутчэй сабірайцесь I будзем гатовы ў дарогу!

25.XI.1919 г., Рэвель

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках