28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NBC: Трамп рыхтуе санкцыі супраць кампаній РФ у Сірыі

NBC: Трамп рыхтуе санкцыі супраць кампаній РФ у Сірыі

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША распрацоўвае чарговы пакет санкцый.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША распрацоўвае пакет санкцый супраць расейскіх і іранскіх кампаній, якія працуюць у Сірыі.

Пра гэта паведамляе NBC са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з дакументамі, паведамляе eurointegration.com.

Вашынгтон мае намер спыніць праграмы надання фінансавай і іншай дапамогі аднаўленню тых раёнаў Сірыі, у якіх прысутнічаюць войскі Ірана і РФ. Галоўнай мэтай новай стратэгіі Дональда Трампа з'яўляецца ліквідацыя сілаў Ірана і ягоных хаўруснікаў з Сірыі для прадухілення ўсплёску адкрытага канфлікту паміж дзяржавамі, гаворыцца ў матэрыяле.

Адзначаецца, што ЗША будуць прадаўжаць знішчаць агмені баевікоў ІДІЛ і распрацуюць план палітычнага пераходнага перыяду, які не прадугледжвае адстаўку дыктатара Сірыі Башара Асада.

У Сірыі месцяцца цяпер блізу 2000 амерыканскіх вайскоўцаў, якія арганізоўваюць кансультацыі і дапамогу ў падрыхтоўцы як курдскіх сіл, так і сірыйскіх паўстанцаў, якія выступаюць супраць Башара Асада.

Раней Масква ў лісце Вашынгтону папрасіла падтрымкі ў аднаўленні Сірыі, бо сірыйскаму рэжыму бракуе абсталявання, паліва, іншых матэрыялаў і сродкаў, неабходных для аднаўлення краіны.

Расея разгарнула шырокамаштабную кампанію па прыцягненню заходніх краін у гуманітарную дзейнасць на падкантрольных тэрыторыях Сірыі, імкнучыся пераканаць астатні свет у неабходнасці ўстанаўлення нармальных пасляваенных стасункаў з Асадам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках