26 красавiка 2024, Пятніца, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: Пуцін страчвае вагары кіравання

2
Канстанцін Баравы: Пуцін страчвае вагары кіравання
КАНСТАНЦІН БАРАВЫ

Крэмль рыхтуецца да будучай катастрофы.

У Расеі рэфармуюць структуру, якую ўзначальваў памочнік прэзідэнта Расеі і куратар акупаваных тэрыторый на Данбасе Уладзіслаў Суркоў. Управу сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі-ўдзельніцамі СНД, непрызнанымі Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй пераўтвараюць ва ўправу памежнага супрацоўніцтву, а яе штат скароцяць прыкладна ўдвая. Магчымыя перастаноўкі і ў кіраўніцтве ўправы. Гэтыя змены адны расейскія экспэрты тлумачвць як наўмыснае паніжэнне статусу Суркова праз незадаволенасць вынікамі ягонай працы на данбаскім кірунку. Іншыя звальненне часткі супрацоўнікаў тлумачаць «руцінізацыяй» менскага працэсу і адсутнасцю палітычнай канкурэнцыі на акупаваных землях. Сваё бачанне кадравых перастановак у Крамлі «Апострафу» распавёў расейскі апазіцыянер Канстанцін Баравы:

- У рамках рэфармавання адміністрацыі прэзідэнта Расеі змянілася пазіцыя Суркова. Прынята вельмі шмат пастаноў, звязаных з рэформамі адміністрацыі - гэта пераарыентацыя адміністрацыі на новыя задачы. Адміністрацыя не можа ігнараваць ўзніклыя сур'ёзныя змены, звязаныя з узаемадачыненнямі Крамля і грамадства. Патрабуецца адаптацыя, і адзін з аспектаў - гэта рэформа ўправы ў супрацоўніцтве з СНД, што цяпер будзе называцца управай памежнага супрацоўніцтва. Напэўна, на ўнутранай мове яе называюць управай кантролю за памежнымі канфліктамі.

Быў час, калі Суркоў, фактычна, займаўся часткай міжнароднай палітыкі. У асноўным, вядома, Украінай, але, як заўсёды бывае, абмежавацца толькі гэтымі пытаннямі немагчыма, бо з імі звязаны многія іншыя. Праводзіць тую палітыку, якая нарэшце выказалася ў менскім фармаце і «Нармандскай чацвёрцы», ужо нельга. Некаторыя шчупальцы ў гэтага монстра ўжо адсякаліся. Зразумела, што трэба мяняць тактычныя і стратэгічныя падыходы да развязання актуальных для Расеі задач. Гэта азначае паніжэнне не статусу Суркова, а наогул памеру задач Расеі. А ў гэтым сэнсе, вядома, статус Суркова сур'ёзна паніжаецца.

Паглядзець, як для Расеі змяняецца гэты памер, можна нават на прыкладзе губернатараў: так-сяк прафесійныя губернатары звальняюцца, а новыя прызначэнні звязаныя з лаяльнасцю Крамлю. Самы прыкметны сёння канфлікт з мясцовымі элітамі - гэта канфлікт у Чачэніі ды Інгушэціі. Гэта праява ўсведамлення рэгіянальнымі элітамі неабходнасці самастойнага развязання лакальных задач - пры скарачэнні фінансавання і ўплыву Крамля на рэгіянальныя праблемы. Крамлю, аплачваючы лаяльнасць, даводзіцца зніжаць прафесіяналізм і эфектыўнасць.

А яшчэ ёсць «памежныя праблемы» - Украіна, Беларусь, у нейкай ступені - краіны Балтыі. Ва ўсякім выпадку, рэгіёны, у якіх Расея спрабуе захаваць уплыў: Нарва ў Эстоніі, Латгальскі раён у Латвіі... Задач стала, можа быць, нават больш, чым было. І яны сталі больш складаныя. На Данбасе - гэта ўжо не ўвядзенне войскаў і лабавое фінансаванне вайсковых аперацый, а падтрыманне нейкай ступені кіравальнасці. Цяпер гэта самая галоўная задача, таму што Крэмль страчвае вагары кіравання. Гэта звязана найперш са скарачэннем рэсурсаў. Ды і ў адміністрацыі праз карупцыю, груба кажучы, на ўсіх не стае.

У Крамлі спрабуюць прывесці ў адміністрацыю больш эфектыўных мэнэджараў, таму што папярэднія каманды былі арыентаваны на развязанне больш простых і прымітыўных задач. Праз змяншэнне фінансавання шчупальцы на Данбасе падціскаюцца. Не думаю, што гэта азначае памяншэнне ўплыву Расеі ў рэгіянальных справах і скарачэнне функцый і ўплыву Суркова.

Зразумела, што непазбежныя змены вакол Расеі, у асноўным - у сувязі з санкцыямі. Крэмль спрабуе падрыхтавацца да катастрафічнага сцэнару. У такіх умовах вялікі і інэртны кіроўны апарат будзе няздольны прымаць пастановы, альбо ж на іх рэалізацыю сыходзіць вельмі шмат часу.

Падтрымліваць стабільнасць - вельмі дорага. Высвятляецца, падтрымліваць нестабільнасьць - таксама вельмі дорага. Гэта спроба зрабіць больш эфектыўную адміністрацыю. Але Расея як крыніца галаўнога болю для ўсяго астатняга свету, якая імітуе толькі негатыўныя праявы былой звышдзяржавы - гэта форма, якая няздольная выжываць і сапраўды ўплываць на навакольны свет. Свет абміне або ліквідуе перашкоду і працягвае рух наперад. А адсталай ва ўсіх накірунках Расеі толькі і застаецца пасылаць праклёны сусветнай супольнасці, якая аддаляецца ад яе. Спыніць гістарычнае развіццё немагчыма - гэта галоўная выснова, якую трэба зрабіць са спробы Пуціна і ягонай адміністрацыі навязаць свету іх погляд на развіццё.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках