29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УКБ назваў кошт самай высокай кватэры Менска

2
УКБ назваў кошт самай высокай кватэры Менска
ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖАЧКА

УКБ Менгарвыканкама прыступае да продажу кватэр у цэнтральнай частцы жылога комплексу «Лазурыт».

Забудоўшчык УКБ Менгарвыканкама прыступае да продажу кватэр у цэнтральнай частцы жылога комплексу «Лазурыт», які пасля здачы ў эксплуатацыю будзе лічыцца самым высокім жылым домам у краіне. Нароўні са звычайнымі кватэрамі патэнцыйным дольшчыкам прапанаваны пентхаус, які займае два апошнія паверхі. Варыянт сапраўды эксклюзіўны, бо ў агляднай будучыні нічога вышэй за 37-павярховы «Лазурыт» у Менску будаваць не плануюць, піша «Онлайнер».

Пентхаус будзе размяшчацца на двух апошніх паверхах будынка. Яго плошча - 386,14 кв. м, а які змешчаны ў праектнай дэкларацыі кошт квадратнага метра роўны 3281,36 рубля. Такім чынам, самая высокая кватэра Менска абыдзецца пакупніку у 1 267 064 рублі, што на сённяшні дзень эквівалентна $601 473.

ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖАЧКА

Таксама ў высотнай секцыі «Лазурыта» ўсім ахвочым прапанаваная 35 аднапакаёвая кватэра, 20 двухпакаёвых і 35 трохпакаёвых. У «аднапакаёўцы» за метр просяць ад 3 482,23 да 3 660,22 рубля, у «двушцы» - ад 3 588,91 да 3 615,03 рубля, у «трохпакаёвых» - ад 3 386,76 да 3446,48 рубля. У кошт квадратнага метра ўключаны кошт паркавальнага месца ў гаражы-стаянцы.

У снежні будаўнікі павінны завяршыць усе маналітныя работы ў высотнай частцы «Лазурыта». Згодна з праектнай дэкларацыяй, планаваны тэрмін здачы ў эксплуатацыю - 15 жніўня 2020 года.

Сёння самым высокім жылым домам у горадзе лічыцца 32-павярховы «Ветразь» на вуліцы Кальварыйскай. Летась там ужо прадавалі самую высокую кватэру Менска - пентхаус плошчай 234,8 кв. м на двух апошніх паверхах. Што цікава, за яго таксама прасілі $600 000.

ФОТА: АЛЯКСАНДР РУЖАЧКА
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках