27 верасня 2026, Нядзеля, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-блогер: Вайна пажырае бюджэт РФ

2
Z-блогер: Вайна пажырае бюджэт РФ

Фінансавая дзірка вырасла на сотні мільярдаў за некалькі дзён.

Эканоміка Расіі ўжо ў найбліжэйшы час будзе няздольная падтрымліваць ваенныя захцянкі Крамля. Краіна эканамічна выдыхаецца. Пра гэта напісаў вядомы расійскі Z-блогер Максім Калашнікаў, перадае Dialog.UA.

Ён звярнуў увагу на тое, што дэфіцыт дзяржбюджэту РФ, паводле афіцыйных даных, ужо прабіў адзнаку ў 7 трлн рублёў, хаця планаваўся на ўзроўні 3,8 млрд. З 18 па 21 верасня, усяго за чатыры дні, фінансавая дзірка павялічылася на 421 млрд рублёў.

«Грошы, як казаў Напалеон Банапарт, нерв вайны… Дарагая нафта не ратуе… Трывожнае становішча. Думаю, канец лістапада – надзвычайная сітуацыя з дзяржаўнымі фінансамі. Штосьці, вядома, дадуць даходы ад падаражэлай нафты, але яны не выправяць сітуацыі. А далей: або золата распрадаваць, або ператвараць банкаўскія ўклады прыватных асоб у аблігацыі. Бо запускаць друкарскі станок і эмісіяй латаць дзірку пры цяперашнім ладзе эканомікі – нарывацца на галопуючую інфляцыю. Што паскорыць ужо відавочнае падзенне вытворчасці ў РФ і тэмп недабору даходаў. Калі павышэнне падаткаў вядзе да падзення іх збораў. Вайна відавочна эканамічна выдыхаецца», — канстатаваў Калашнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲