19 красавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці затрымалі яшчэ аднаго апанента акумулятарнага завода

3
У Берасці затрымалі яшчэ аднаго апанента акумулятарнага завода
ДЗЯМ'ЯН ЛЕПЯСЕВІЧ

Позна ўвечары 19 кастрычніка ў Берасці затрымалі Дзям'яна Лепясевіча.

Пра гэта паведамляюць актывісты са спасылкай на жонку Лепясевіча. Паводле яе слоў, мікробус чакаў актывіста ў двары ягонага дома. Яго ж забралі ў кватэры, без позвы, на вачах у дваіх маленькіх дзяцей, піша «Брестская газета».

Як стала вядома ў поўнач, Дзям'ян Лепясевіч да панядзелка будзе знаходзіцца ў ІЧУ.

Учора ўдзень Лепясевіч браў удзел у прэс-канферэнцыі, на якой разам з Дзмітрыем Бекалюком знаёміў з апошнімі навінамі ў барацьбе з заводам.

Дзям'ян Лепясевіч уваходзіць у склад ініцыятыўнай групы, якая дамагаецца як мінімум прыпынення будаўніцтва побач з абласным цэнтрам акумулятарнага завода «АйПаўэр». Больш за 9 месяцаў актывісты заяўляюць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта ў будаўніцтве завода АКБ.

З пачатку сакавіка праціўнікі завода кожную нядзелю выходзяць на плошчу Леніна ў Берасці пакарміць галубоў, каб звярнуць увагу ўладаў і грамадскасці на сітуацыю вакол завода.

У канцы красавіка ў горадзе прайшоў дазволены ўладамі мітынг «берасцейкі супраць свінцу». Удзел у ім узялі блізу 2 000 чалавек. З тых часоў улады горада не задаволілі ніводнай са шматлікіх заявак, пададзеных на правядзенне мітынгу або пікету супраць завода.

Падчас кармлення галубоў 14 кастрычніка на плошчы Леніна ўпершыню разгарнулі расцяжку з надпісам супраць завода, некалькі чалавек гучна выказаліся аб набалелым. Пасля гэтага рушылі ўслед шматлікія затрыманні і суды над актывістамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках