26 красавiка 2024, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Румынка стварае дзіўныя аўтапартрэты з дапамогай кніг

3
Фотафакт: Румынка стварае дзіўныя аўтапартрэты з дапамогай кніг

Кожнае фота можа заняць ад 30 хвілін да некалькіх гадзін.

«Усё гэта пачалося тры гады таму, на трэцім курсе каледжа, - распавяла Саган. - У мяне быў дрэнны перыяд у жыцці. За некалькі гадоў дагэтуль я спыніла чытаць свае любімыя кнігі і пачала чытаць сур'ёзныя - кнігі, карысныя для будучага студэнта правазнаўства», піша «Вокруг света»

«Я старалася быць чалавекам, якім я не была. Таму, паволі, я дазваляла сабе зноў чытаць мастацкую літаратуру. Пасля многіх гадоў недасведчанасці пра рынак мне патрэбна была платформа, каб сачыць за выдавецкім светам. Тады я адкрыла Instagram!»

У асабістай калекцыі Элізабэт - тысячы кніг, але фатаграфіі ёй дапамагае ствараць найлепшы сябар Джэймс Трэвіна, які таксама вядзе сваю старонку на Instagram у падобным стылі.

«Кожнае фота можа заняць ад 30 хвілін (шчаслівы выпадак) да некалькіх гадзін (няўдалы выпадак). Я здымаю фота партыямі. Кожны месяц я збіраюся да Джэймса і цэлы тыдзень мы фатаграфуем. Звычайна нам удаецца зрабіць 16-20 фотаздымкаў, якія я выкладаю цэлы месяц», - кажа яна і дадае, што такім чынам спрабуе натхніць людзей чытаць больш.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках