23 красавiка 2024, aўторак, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік РПЦ: Электронныя прылады - гэта пагроза для чалавека і дзяржавы

49
Кіраўнік РПЦ: Электронныя прылады - гэта пагроза для чалавека і дзяржавы

Патрыярх Кірыл адзначыўся неадназначнай заявай.

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл мяркуе, што татальнае захапленне дзяцей электроннымі прыладамі можа прывесці ў будучыні да сур'ёзных негатыўных наступстваў для іх саміх і для ўсёй краіны, паведамляе "Інтэрфакс".

"Злоўжыванне электроннымі гульнямі і занурэнне ў іх дзяцей - велізарная памылка бацькоў і велізарная задача (змагацца з гэтым - заўвага) для дзяржавы. Калі наступнае пакаленне будзе выхаванае ў імкненні безупынна атрымліваць задавальненне, то мы шмат чаго пазбавімся", - сказаў патрыярх, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў VIII агульнацаркоўнага з'езда ў сацыяльным служэнні, які заканчваецца ў пятніцу ў Маскве.

Ён растлумачыў, што калі дзіця большую частку часу аддае "таму, каб атрымліваць задавальненне", то ў яго фармуюцца "ўстойлівыя схільнасці: задавальненне - гэта галоўнае".

Між тым, са слоў патрыярха, было б "няправільным падыходам ігнараваць навуку мінуўшчыны": цяжка ўявіць, сказаў ён, што было б, калі б і нашы продкі былі арыентаваны на адны задавальненні, а не на чын.

"Здольнасць чалавека здзяйсняць чын цалкам супярэчыць ідэі атрымліваць задавальненне", - падкрэсліў патрыярх Кірыл.

"Здаецца, што такога: сядзіць дзіця ў сваёй прыладзе і гуляе. Аднак гэта вельмі дрэнны сіндром", - мяркуе старшыня Царквы, на думку якога трэба "пастарацца ўвесці дзяцей у рэжым, калі атрыманне задавальнення не з'яўляецца прыярытэтам".

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках