31 жнiўня 2026, панядзелак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 200 жыхароў Берасця выйшлі на плошчу

5
Блізу 200 жыхароў Берасця выйшлі на плошчу

На плошчы Леніна ў Берасці зноў сабраліся праціўнікі акумулятарнага завода.

28 кастрычніка на плошчы Леніна ў Берасці зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Блізу двухсот чалавек стаялі групамі і абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з будаўніцтвам прадпрыемства, паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на БелаПАН.

Актывісты грамадскай кампаніі супраць узвядзення прадпрыемства адзначалі, што сёння на плошчу прыйшло нямала новых людзей, а таксама тыя, каго ўжо пераследавалі за акцыю 14 кастрычніка. Усяго было аштрафавана 12 чалавек, яшчэ трое атрымалі пяць дзён арышту.

«Гэта сведчыць аб тым, што людзей штрафамі і арыштамі не запалохаць», - мяркуе актывістка Алена.

Праціўнікі завода знайшлі даклад Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, апублікаваны ў 2017 годзе і прысвечаны выкідам свінцу з заводаў, якія займаюцца перапрацоўкай свінцовых акумулятарных батарэй. У дакуменце гаворыцца пра шкоду свінцу і яго ўплыў на экалагічную абстаноўку. Прыведзеныя факты смерці дзяцей, якія атруціліся свінцом.

Актывісты маюць намер перавесці даклад на расейскую мову і адправіць у Міністэрства аховы здароўя і адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках