Анджей Дуда: Сегодня имперские амбиции Москвы очевидны для каждого
1- 28.10.2018, 22:11
- 9,696
Анджей Дуда объяснил, почему Польша должна укреплять восточный фланг НАТО.
Анджей Дуда объяснил, почему Польша должна укреплять восточный фланг НАТО.
Палякі заўсёды адносіліся да захопнікаў з Усходу адэкватна, што значыць варожа. Гадоў з 25 таму назад ў мяне ў Польшчы былі добрыя сябры. А іх сын на той момант ужо гадоў з пяць як адслужыў жаўнерам ў польскім войску. Як ён мне расказваў, іх вайсковая частка знаходзілася амаль на самай мяжы з Беларуссю. І там (у гэтай частцы) на вялікім пастаменце ўсталявалі танк (мо які Т-54), як сімвал (халеру яго ведае чаго) з вежай, накіраванай на Захад.Атрымалася, што танк стаіць на мяжы і накіраваны на Польшу. Таму жэраговыя жаўнеры залазілі ноччу ў танк і паварочвалі вежу на ўсход. Раніцай гвалт, лямант. Вежу развернуць на захад, праз колькі дзён ноччу зноў на ўсход павернута.Усіх там і ганялі,і цягалі да асабістаў, і начамі пасля кожнай "дыверсіі" спаць не давалі. А вежа на ўсход і на усход.Скончылася анекдотам.Вежу прыварылі да танка спаваркай (зваркай).Вось так заўсёды "кахаў" польскі народ маскоўскіх захопнікаў.
Адказаць