15 жнiўня 2026, Субота, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Каталоніі запрасіў прэм'ера Гішпаніі ў Барселону пагутарыць пра самавызначэнне

Кіраўнік Каталоніі запрасіў прэм'ера Гішпаніі ў Барселону пагутарыць пра самавызначэнне

Раней кіраўнік Каталоніі заклікаў прэм'ера Гішпаніі цягам месяца ўзгадніць механізм самавызначэння рэгіёну.

Кіраўнік урада Каталоніі Кім Тора запрасіў прэм'ера Гішпаніі Пэдра Санчэса ў Барселону каб абмеркаваць урадавыя прапановы датычна рэгіёну і пытання самавызначэння.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com са спасылкай на El Pais.

"Нам варта пагутарыць пра ўсё, пра пастанову, якая дапаможа развязаць канфлікт дэмакратычным шляхам. Народ Каталоніі заслугоўвае адказу, адрознага ад таго, які ён атрымліваў да гэтага часу", – напісаў Тора ў лісце Санчэсу.

Пры гэтым ён не ўдакладніў тэрміны, калі павінна адбыцца такая размова.

Ва ўрадзе Гішпаніі заявілі, што цяпер не найлепшы час для сустрэчы двух палітыкаў.

Раней кіраўнік Каталоніі заклікаў прэм'ера Гішпаніі цягам месяца ўзгадніць механізм самавызначэння рэгіёну, інакш ягоная партыя адкліча сваю падтрымку Санчэса ў нацыянальным парламенце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках