26 красавiка 2024, Пятніца, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі беларускі фільм абвясціў байкот кінафэсту «Лістапад»

Другі беларускі фільм абвясціў байкот кінафэсту «Лістапад»

Аўтары стужкі «Пляж/Лес/Тамбур» адклікалі стужку з конкурсу.

31 кастрычніка беларускія рэжысёры Кірыл Галіцкі і Святлана Казлоўская абвясцілі, што здымаюць свой кароткамэтржны ігравы фільм "Пляж/Лес/Тамбур" з Нацыянальнага конкурсу кінафэсту "Лістапад", перадае «Еўрарадыё».

Такім чынам аўтары пратэстуюць супраць дзеянняў Мінкульта, які з гэтага года выбірае беларускія стужкі на Нацыянальны конкурс, адхіліўшы ад працэсу дырэкцыю кінафэсту.

Адразу пасля таго, як стала вядома, што Мінкульт "прыбраў да рук" нацыянальны конкурс "Лістапад", сярод кінасупольнасці сталі гучаць заклікі да аўтараў зняць свае фільмы з конкурсу. Маўляў, такім чынам Мінкульт зразумее, што "не варта лезці не ў свае справы". 23 кастрычніка з заявай пра байкот выступілі рэжысёры Ева-Кацярына Махава і Дзяніс Пуцікаў, фільм якіх быў заяўлены ў праграме Нацыянальнага конкурсу пасля дабору камісіяй Мінкульта на чале з Ірынай Дрыгай.

Днямі з'явіўся ліст гільдыі беларускіх прадусараў і кінавытворцаў. У ім гаворыцца, што дзеянні Мінкульта "ставяць пад пагрозу міжнародную рэпутацыю фэсту". Гільдыя нагадвае, што ў свеце больш за 2000 кінафорумаў, і толькі 52 з іх маюць акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадусараў, у тым ліку і «Лістапад». Дзякуючы акрэдытацыі, беларускі глядач мае магчымасць глядзець актуальнае сусветнае кіно, а гасцямі фэсту становяцца экспэрты высокага ўзроўню. Гільдыя рыхтуе ліст у FIAPF з просьбай даць ацэнку дзеянням Мінкульта як заснавальнікам кінафэсту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках