26 красавiка 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан Марэль По: У Жодзіне многія пастаянна ўсміхаюцца, калі бачаць чорных хлопцаў

2
Жан Марэль По: У Жодзіне многія пастаянна ўсміхаюцца, калі бачаць чорных хлопцаў
ЖАН МАРЭЛЬ ПО

Форвард «Тарпеда» з Кот-д'Івуара распавёў, што ў Беларусі пакуль не сутыкаўся з праявамі расізму.

Форвард з Кот-д'Івуара Жан Марэль По, які выступае за жодзінскае «Тарпеда», у інтэрв'ю «Прессболу» распавёў, што ў Беларусі пакуль не сутыкаўся з праявамі расізму.

- Твая першапачатковая рэакцыя на запрашэнне ў Беларусь?

- Скажу шчыра, практычна нічога ведаў пра краіну. І на вялікі рахунак чуў толькі пра дзве каманды - БАТЭ і менскае «Дынама». Але агулам для мяне гэта была вялікая навіна, бо футбол у вас у любым выпадку нашмат вышэйшага ўзроўню, чым у маёй краіне - выдатная магчымасць для прагрэсу. У выніку не памыліўся - тут я шчаслівы. Калі прыехаў, людзі адразу добразычліва да мяне паставіліся, і гэта дапамагло адчуць сябе камфортна. У Жодзіне многія пастаянна ўсміхаюцца, калі бачаць чорных хлопцаў. Як я зразумеў, гэта рэдкасць... Аднойчы нейкая бабуля падышла да нас у гандлёвым цэнтры і папрасіла дакрануцца. Сказала, што ніколі раней не бачыла чорных людзей. Пыталася, адкуль мы і што робім у Жодзіна. Мы распавялі. Яна засталася вельмі шчаслівая. Мяне ўсё гэта ніколькі не напружвае. Ні з якімі праявамі расізму ні разу не сустракаўся. Агулам атмасфера выдатная.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках