6 траўня 2026, Серада, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Берасця пратэстоўца лёг перад міліцэйскай машынай

11
У цэнтры Берасця пратэстоўца лёг перад міліцэйскай машынай

Жыхары горада на акцыі супраць акумулятарнага завода сустрэлі міліцыю крыкамі «Ганьба!».

На плошчы Леніна ў Берасці затрымалі не менш за пяць чалавек, якія прыйшлі на традыцыйную нядзельную сустрэчу праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на БелаПАН.

Яшчэ да поўдня на плошчы Леніна былі затрыманыя два жыхары Берасця - Дзмітрый Андрасюк і Андрэй (прозвішча ўдакладняецца - рэд.). Іх павезлі ў РУУС Ленінскага раёна Берасця.

А 12.50 міліцыя затрымала двух жанчын - Таццяну Фесікаву і Юлію Зубік. Іх пасадзілі ў міліцэйскую машыну, якая стаяла ў двары. Калі іх вялі ў машыну, людзі скандавалі: «Ганьба!». Яны таксама спрабавалі пагаварыць з міліцыянтамі, высветліць, чаму іх затрымалі. Адзін з удзельнікаў сустрэчы, малады чалавек, лёг перад міліцэйскім аўтамабілем, але яго адцягнулі міліцыянты.

Калі аўтамабіль ад'язджаў, людзі працягвалі скандаваць: «Ганьба!». Многія з іх, абураныя, адправіліся ў Ленінскі РУУС. Пасля таго як машына паехала і многія з удзельнікаў сустрэчы разышліся, быў затрыманы яшчэ адзін чалавек - Уладзімір Мароз.

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода збіраюцца ў Берасці кожную нядзелю. Сёння на плошчы іх было блізу 70 чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках