26 красавiка 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: На Макрона збіраліся напасці з нажом, які незаўважны для металашукальніка

2
СМІ: На Макрона збіраліся напасці з нажом, які незаўважны для металашукальніка
Эммануэль Макрон
Фото: AFP

План замаху на Макрона быў недапрацаваны.

Затрыманыя французскай паліцыяй за спробу замаху на прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона збіраліся выкарыстоўваць для нападу керамічны нож. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў Генеральным кіраванні ўнутранай бяспекі (DGSI) краіны паведаміў тэлеканал France-2.

Нож у аднаго з затрыманых знайшлі ў аўто. Мяркуецца, што керамічны нож быў выбраны ў якасці прылады забойства праз тое, што на яго не рэагуе металашукальнік.

Паводле звестак тэлеканала, зламыснік павінен быў 11 лістапада змяшацца з натоўпам людзей падчас святкавання 100-годдзя завяршэння Першай сусветнай вайны, а затым нанесці ўдар.

Пра затрыманне шасцярых чалавек ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў паведаміла 6 лістапада Reuters. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што план замаху на Макрона быў недапрацаваны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках