26 красавiка 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі ў Еўропе можа быць расейскіх шпіёнаў і чаму іх выкрываюць

9
Колькі ў Еўропе можа быць расейскіх шпіёнаў і чаму іх выкрываюць

Аўтар кнігі «Агенты Пуціна» патлумачыў таксама, чаму расце колькасць раскрытых расейскіх шпіёнаў.

"Расейскія спецслужбы ў апошнія гады выкарыстоўваюць настолькі агрэсіўныя метады, у тым ліку ўнутры Еўразвязу, што ўрады многіх краін вымушаныя актыўна абараняцца супраць расейскіх шпіёнаў".

У Аўстрыі завялі крымінальную справу ў дачыненні да палкоўніка аўстрыйскага войска ў адстаўцы, які нібыта блізу 20 гадоў займаўся шпіянажам на карысць Расеі. Пад якім прыкрыццём працуюць у Еўропе супрацоўнікі расейскіх спецслужбаў і колькі іх, распавёў "Настоящему времени" чэшскі журналіст і аналітык Андржэй Кундра, аўтар кнігі "Агенты Пуціна. Як расейскія шпіёны крадуць нашы сакрэты".

- Расейскія шпіёны могуць працаваць у краінах Еўропы, уключаючы Чэхію, па-рознаму. Могуць дзейнічаць пад дыпламатычным прыкрыццём пры пасольстве. У Празе, напрыклад, велізарная паводле колькасці расейская амбасада, і частка людзей з дыпламатычным пашпартам напраўду - расейскія шпіёны. Іншыя ж могуць мець легальную працу, бо ніхто не можа вызначыць, чым яны займаюцца напраўду. Гэта значыць, яны не патрапілі сюды ў якасці дыпламатаў, а ўжо доўга тут пражываюць, стварылі сям'ю, маюць нармальную прафесію, а напраўду жывуць паралельным шпіёнскім жыццём.

У нас ёсць прыклад былога расейскага шпіёна Робэрта Рахарджа, які працаваў турэмным псіхолагам у Чэхіі. У яго была сям'я, хобі, свае інтарэсы нейкія, і ў той жа час ён шпіёніў на карысць Расеі - збіраў інфармацыю пра высокапастаўленых палітыкаў і вайскоўцаў.

Улічваючы, што расейскія шпіёны ў Еўропе працягваюць займацца сваёй дзейнасцю, у нейкай меры можна казаць пра тое, што яны адчуваюць сябе ў бяспецы. У той жа час гэта рызыкоўная праца, і ў кожную часіну яны могуць быць выкрытыя. У гэтым сутнасць шпіянажу. Вядома, у невялікіх краінах Еўропы службы контрразведкі не валодаюць настолькі вялікімі рэсурсамі і фінансамі, каб сачыць за ўсёй дзейнасцю расейскіх спецслужбаў.

Тлумачэнняў, чаму расце колькасць выкрытых расейскіх шпіёнаў, даволі шмат. Адное з іх у тым, што расейскія спецслужбы ў апошнія гады выкарыстоўваюць настолькі агрэсіўныя метады, у тым ліку ўнутры Еўразвязу, што ўрады многіх краін вымушаныя актыўна абараняцца супраць расейскіх шпіёнаў. Менавіта таму столькі раскрытых агентаў. Многія былі звольненыя, дэпартаваныя назад у Расею ці патрапілі пад суд, як, напрыклад, у Эстоніі.

Апошняй кропляй у гэтым сэнсе быў замах на Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі, да якога былі датычныя супрацоўнікі ГРУ. Гэта злачынства выклікала шырокі адпор не толькі ў гэтай краіне, але і ў іншых, дзе пастанавілі, што не дазволяць, каб такія рэчы адбываліся.

Дакладную колькасць расейскіх шпіёнаў, якія працуюць у Еўропе або Чэхіі, мы, вядома, ведаць не можам. Ёсць толькі пэўныя здагадкі. Вялікабрытанія называла лічбу - блізу 30 чалавек, якія працуюць пры пасольстве. У Чэхіі ў амбасадзе працуе усяго блізу 120 чалавек, і, са здагадак нашых службаў, як мінімум траціна з іх з'яўляюцца таемнымі агентамі.

У якіх аперацыях вінавацілі расейскія спецслужбы

Чарнагорыя, Вялікабрытанія, ЗША, Эстонія, Швайцарыя, Нідэрланды - краіны, дзе ўсяго за апошнія пару гадоў супрацоўнікам расейскіх спецслужбаў выставілі абвінавачванні ў шпіянажы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках