19 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская падземка: авантура на найвышэйшым узроўні

15
Менская падземка: авантура на найвышэйшым узроўні
ФОТА: TUT.BY

Як Машэраў «выбіваў» дазвол на будаўніцтва метро ў Менску.

Пра тое, што метро ў Менску цалкам магло і не быць, вядома сёння далёка не кожнаму. А гэты ж тып транспарту ў 1960-я быў свайго кшталту бонусам, падараваным найвышэйшай уладай Савецкага Саюза толькі самым годным гарадам. Зрэшты, годнасць вымяралася колькасцю жыхароў, - іх мела быць не менш за мільён. І менавіта гэта зрабіла магчымай гэтую авантуру, піша «Новый портал».

«Выбіць» метро для Менска

Атрымаць дазвол на будаўніцтва метрапалітэна ў Менску было практычна немагчыма. Места моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны, і новаспечаныя гараджане, якія з энтузіязмам разбіралі руіны (а за адным скрыпам, няўзнак, і старую забудову) і будавалі новыя дамы, былі не надта шматлікія. Аднак грамадскі транспарт у сталіцы сапраўды меў патрэбу ў наватарскай развязцы. І Пятро Машэраў, тагачасны кіраўнік рэспублікі, прыняў пастанову - трэба «выбіваць» у Маскве дазвол на будаўніцтва.

Авантура, або Няхай жыве план!

Для таго, каб атрымаць дазвол Масквы, сталіцы СССР, на будаўніцтва метро (самавольна будаваць было немагчыма), Менск меў у самыя кароткія тэрміны стаць горадам-мільённікам. І для таго, каб колькасць насельніцтва імкліва павялічылася, Пятро Машэраў прыклаў усе намаганні. У месце з'явіліся буйныя прамысловыя прадпрыемствы, прычым у вялікай колькасці. Масава ўзводзіліся «баракі падвышанай выгоднасці» - рознага кшталту інтэрнаты. Ну і, мабыць, кіраўнікі на месцах штосілы імкнуліся «правільна злічыць» жыхароў, каб як мага хутчэй давесці лічбу да жаданага мільёна жыхароў. Ці мелі месца больш-менш адкрытыя фальсіфікацыі, сёння ўжо не ўведаць, але факт застаецца фактам - 25 студзеня 1972 годзе ў Менску нарадзіўся мільённы жыхар. У гэтым жа годзе пытанне аб дазволе на будаўніцтва метро ў Менску быў узнятае ў Маскве.

На атрыманне дазволу будаваць метро ў Менску спатрэбілася чатыры гады. Зацверджаны ж план будаўніцтва быў толькі ў 1977 годзе. Праз 4 месяцы была закладзеная першая станцыя - сёння яна называецца «Парк Чалюскінцаў».

І ўжо якая розніца, якімі метадамі была дасягнутая гэтая кругленькая лічба - адзін мільён жыхароў?

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках