26 красавiка 2024, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон зацікавіўся здабычай газу ва Украіне

4
Вашынгтон зацікавіўся здабычай газу ва Украіне

ЗША цяпер з'яўляюцца краінай нумар адзін у здабычы нафты і газу.

Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША) зацікаўленыя абмеркаваць з Украінай кааперацыю ў сферы газаздабычы. У сваю чаргу Кабінет міністраў Украіны прапануе амерыканскаму боку актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні магчымасцяў супольнага кіравання ўкраінскай газатранспартнай сістэмай (ГТС), у прыватызацыі энэргааб'ектаў, у мадэрнізацыі вугальнай галіны, піша "Новое время".

Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы прэм'ер-міністра Уладзіміра Гройсмана з міністрам энэргетыкі ЗША Рыкам Пэры, які прыбыў з візітам у Кіеў.

Пэры падкрэсліў, што лібералізацыя рынку газу ва Украіне, удасканаленне працэдур ліцэнзавання здабычы «пасылаюць важнае паведамленне ўраду ЗША і інвестарам» аб тым, што Кіеў сур'ёзна настроены на рэформы і на стварэнне энэргарэсурснага балансу.

«Мы бачым шырокі спектр магчымасцяў для кааперацыі. Гаворка ідзе пра здабычу газу, узаемадзеянне ў кіраванні ГТС, кааперацыю ў ядзернай энэргетыцы і г.д.», - сказаў у сваю чаргу Гройсман.

ЗША цяпер з'яўляюцца краінай нумар адзін у здабычы нафты і газу. Таму ўкраінскія нетры і амерыканскія тэхналогіі могуць даць сур'ёзны эканамічны рывок для абедзвюх краін, бо гаворка ідзе не толькі аб энэргазабеспячэнні, але і аб стварэнні новых працоўных месцаў і ўкараненні інавацый.

Раней паведамлялася, што амерыканскія кампаніі SigmaBleуzer, Aspect Holding і Energy Transfer зацікаўленыя ў інвестыцыях у здабываючую галіну Украіны. У тым ліку SigmaBleуzer гатовая ўжо на першым этапе фундаваць $100 млн у здабычу вуглевадародаў у рамках пагадненняў аб падзеле прадукцыі (СРП).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках