26 красавiка 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд РФ забараніў расказваць пра супрацоўніцтва СССР і нацысцкай Нямеччыны

26
Суд РФ забараніў расказваць пра супрацоўніцтва СССР і нацысцкай Нямеччыны

За гэта мужчына ў Пермі быў аштрафаваны на 200 тысяч расейскіх рублёў.

Жыхар Пермі Уладзімір Лузгін быў аштрафаваны на 200 тысяч рублёў за «рэабілітацыю нацызму»: яна выказалася ў перадруку артыкула на яго старонцы «Вконтакте». Падрабязнасці працэсу прыводзіць "Коммерсант".

У тэксце адным радком гаварылася пра тое, што СССР сумесна з Нямеччынай напалі на Польшчу ў верасні 1939 года.

На думку суда, гэта сцвярджэнне супярэчыць прысуду Нюрнбергскага трыбунала, а такім чынам, рэабілітуе нацызм і вядзе да перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны.

Суд не збянтэжыў той факт, што перадрук на старонцы Лузгіна маглі ўбачылі толькі блізу 20 чалавек, а таксама і тое, што звесткі аб сумесным нападзе СССР і Нямеччыне адлюстраваныя ў мностве крыніц. Прыцягнуты ў якасці экспэрта дэкан мясцовага гістарычнага факультэта Аляксандр Вярцінскі заявіў, што на міжнародным узроўні прызнаная іншая пазіцыя.

Яшчэ адной акалічнасцю, што высветлілася ў судзе, стала негатыўнае стаўленне Лузгіна да ўкраінскай палітыкі Расеі, пра што паведаміў яго бацька.

Штраф 200 тысяч рублёў быў вынесены судом, між іншым, і на той падставе, што перадрук артыкула мог пераканаць у супрацоўніцтве СССР і Нямеччыны ў тым ліку і непаўналетніх.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках