26 красавiка 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Пятрухін выйшаў на волю

3
Блогер Пятрухін выйшаў на волю
CЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Яго выпусцілі з ізалятара з двума пазовамі - у суд і міліцыю.

Пасля чарговага затрымання 13 лістапада берасцейскі блогер і актывіст Сяргей Пятрухін правёў ноч у ізалятары Ленінскага РАУС.

Сёння ягоныя прыхільнікі чакалі, што Пятрухіна прывязуць у суд, аднак яму ўручылі дзве позвы - у суд і міліцыю - і адпусцілі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Калі затрымлівалі, мяне абвінавацілі ў тым, што я не з'явіўся паводле позвы ў міліцыю ў нядзелю 4 лістапада. Але я дамовіўся з участковым, які мяне выклікаў, што ў выпадку, калі не прыйду, то паведамлю ў пастарунак. Я так і зрабіў: распавёў пра ўважлівыя прычыны, чаму не магу прыйсці. Сказаў, што гатовы ва ўсякі іншы дзень, але не ў выходныя. Наогул мяркую, што гэта здзек - выклікаць чалавека ў выхадны дзень», - кажа Сяргей Пятрухін.

На блогера склалі пратакол, што ён не з’явіўся ў міліцыю, і сёння раніцай выдалі позву ў суд на 16 лістапада.

«Учора мяне пасадзілі ў ізалятар - маўляў, каб я не ўцёк да суда. Сёння павінны былі судзіць. Аднак далі позву на пятніцу і адпусцілі», - здзіўлены такім паваротам Пятрухін.

Акрамя таго, актывісту выдалі яшчэ і позву з'явіцца ў міліцыю ў наступную нядзелю, 18 лістапада, акурат у той час, калі звычайна на плошчы збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Нагадаем, блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з пачатку года асвятляюць пратэсты супраць узвядзення завода ў Берасці. Іх неаднаразова судзілі, яны траплялі ў турму і плацілі штрафы.

Са слоў Пятрухіна, усяго яму прысуджана больш за 3500 еўраў штрафаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках