26 красавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі рубель абрынуўся на фоне зніжэння коштаў нафты

1
Расейскі рубель абрынуўся на фоне зніжэння коштаў нафты

Валюта РФ абнавіла амаль двухмесячны рэкорд падзення да даляра.

Таргі 14 лістапада на валютнай біржы ў Менску скончыліся паслабленнем беларускага рубля да кошыка валют на 0,04%. Падзенне расейскага рубля было кампенсаванае ростам даляра і еўра, паведамляе select.by.

Курс даляра вырас на 0,0023 рубля да 2,1472 BYN/USD. Рост даляра прадаўжаецца ўжо пяты раз запар. Гэта дазволіла яму падаражэць на 0,0261 рубля да максімуму за апошнія 36 дзён.

Курс еўра падскочыў на 0,0148 рубля да 2,4250 BYN/EUR. Еўрапейская валюта таннела тры дні запар, а сёння ўсяго за адзін дзень адыграла ўсе страты і апынулася на ўзроўні, вышэй за які не падымалася ўжо 27 дзён.

Курс расейскага рубля ўпаў на 0,0070 рубля да 3,1620 BYN/100 RUB. Расейскі рубель падае ўслед за нафтай ужо пяты дзень запар. За гэты час ён патаннеў ужо на 0,0537 рубля і апынуўся на мінімуме за 51 дзень.

Расея

На таргах Маскоўскай біржы да 11:30 сярэднеўзважаны курс даляра вырас на 0,32 рубля да 67,9975 USD/RUB (максімум за 56 дзён), сярэднеўзважаны курс еўра падскочыў на 0,66 рубля да 76,73 EUR/RUB (максімум за месяц).

Банк Расеі ўстановіць афіцыйныя курсы на заўтра, абапіраючыся на гэтыя значэнні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках