26 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў: Мы прадоўжым вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю

7
Аліеў: Мы прадоўжым вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю

Прэзідэнт Азербайджана ў прысутнасці пасла Беларусі рэзка выказаўся ў адрас Арменіі.

Вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва Баку і Менска выклікае ў Ерэване «прыступы псіхозу». Пра гэта заявіў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Азербайджане Генадзем Ахрамовічам, паведамляе Interfax.by.

«Немалаважным фактарам з'яўляецца супрацоўніцтва ў вайскова-тэхнічнай сферы. Мы набываем вайсковую тэхніку ў Беларусі і вельмі задаволеныя якасцю і паказчыкамі. Беларусь у сферы вайсковай прамысловасці дэманструе вельмі высокі ўзровень, і мы маем намер прадаўжаць супрацоўніцтва ў вайскова-тэхнічнай сферы. У Арменіі гэта выклікае прыступы псіхозу, што вельмі дзіўна. Таму што Азербайджан закупляе зброю не толькі ў Беларусі. Найбуйнейшым пастаўшчыком вайсковай тэхнікі ў Азербайджан з'яўляецца Расея», - заявіў Аліеў.

Ён падкрэсліў, што Азербайджан таксама ў вялікім аб'ёме набывае вайсковую тэхніку ў Турцыі, Ізраілі, Пакістане, еўрапейскіх краінах, «таму дзіўна, што прэтэнзіі выстаўляюцца выключна Беларусі».

«Я ўважаю гэта за праяву комплексу непаўнавартасці. І Беларусь, і Арменія здабылі незалежнасць у адзін і той жа час. Сёння Арменія з'яўляецца адной з самых бедных краін свету і знаходзіцца на дне», - падкрэсліў прэзідэнт.

Нагадаем, у красавіку гэтага года стала вядома, што Азербайджан зацікавіўся купляй «Паланэзаў». Паводле першага кантракту Менск павінен быў паставіць Баку дзесяць камплектаў РСЗА (туды ўваходзяць ракеты, транспартна-зараджальныя машыны, пункт кіравання, радыёлакацыйныя станцыі і г.д.).

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Арменіі Армен Грыгаран выказаў глыбокую занепакоенасць Ерэвана ў сувязі з тым, што Менск прадае ўзбраенне Азербайджану.

«Беларусь, якая з'яўляецца дружалюбнай краінай Арменіі, якая мае партнёрскія абавязацельствы, прадае Азербайджану ўзбраенне, тым самым спрыяючы гонцы ўзбраенняў у рэгіёне, якая ставіць пад пагрозу намаганні ў падтрыманні стабільнасці ў рэгіёне», - напісаў у сябе ў Facebook Армен Грыгаран.

Пытанне паставак узбраення Беларуссю ў Азербайджан нядаўна ў Менску Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Арменіі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках