26 красавiка 2024, Пятніца, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская гімназія адмовілася расследаваць загон у БРСМ

12
Менская гімназія адмовілася расследаваць загон у БРСМ

Не могуць вызначыць паходжанне роліка.

Беларускі журналіст Міхал Янчук апублікаваў на Facebook адказ дырэктара 31-й менскай гімназіі што да расследавання прымусу ўступаць у БРСМ і пагроз вучням ад завуча. Гэтыя пагрозы вучні запісалі на дыктафон і перадалі запіс «Радыё Свабода».

У лісце, што апублікаваў Янчук, ад імя дырэктара гімназіі Алены Мазуркевіч пішуць, што «правядзенне расследаванне не з'яўляецца правамерным», бо «не ўяўляецца магчымым вызначыць паходжанне роліка».

Пры гэтым вучні гімназіі пазнаюць голас на запісу. Кажуць, гэта намеснік дырэктара гімназіі №31 Інэса Ахрамовіч, якая пасля публікацыі роліка адсутнічала на працы некалькі дзён, аднак пасля вярнулася на працу.

У БРСМ назвалі выказванні настаўнікаў у роліку «несусветнай ерассю» і паабяцалі «разабрацца». У Мінадукацыі спачатку сказалі, што «ў шоку» ад сказанага на запісу, але затым адмовіліся расследаваць здарэнне.

Пры гэтым за прымус уступаць у грамадскія аб'яднанні пагражае адказнасць паводле арт. 9.8 КоАП - штраф ад 4 да 20 базавых велічынь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках